У перыяд з 11 да 16 мая ў раёне праходзіў першы этап рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. На працягу тыдня супрацоўнікі РАНС вучылі дзяцей і іх бацькоў правілам бяспечных паводзін у быце. Закончыўся этап масавым мерапрыемствам у гарадскім парку.
Разам з актывістамі раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных з Шумілінскай СШ №1 супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі ў парку работу інтэрактыўна-навучальных пляцовак: тэсціраванне “Правядзі час з карысцю”, “Настольная гульня”, “Правілы выкліку ратавальнікаў”, “Бяспечныя класікі”, “Крыжыкі-нулікі”. У ролі персанажаў мультфільма “Чароўная кніга” выступілі актывісты БМГАРП.
Самы сапраўдны чэмпіянат па бяспецы дзеці ўчынілі на пляцоўцы “Настольная гульня”, а вось на пляцоўцы “Правілы выкліку ратавальнікаў” інспектар і герой мультфільма вучылі дзяцей правільна выклікаць ратавальнікаў. На пляцоўцы “Бяспечныя класікі” дзеці, пераадольваючы практыкаванні, давалі правільныя адказы на тэматычныя пытанні.
Не менш папулярнай у дзяцей і іх бацькоў стала інтэрактыўна-навучальная пляцоўка па тэсціраванні, дзе ўсе маглі праверыць свае веды ў вобласці бяспекі жыццядзейнасці, прайшоўшы тэст з героямі мульсерыяла “Чароўная кніга” ў рамках інфармацыйнай кампаніі “Правядзі час з карысцю”.
Самая галоўная і важная тэма для бацькоў – не пакідаць малалетніх дзяцей адных, пастаянна вучыць і нагадваць ім правілы і навыкі бяспечных паводзін, і каб дарослыя заўсёды дэманстравалі толькі станоўчыя прыклады для пераймання.
На мерапрыемстве адбылася дэманстрацыя мабільнага дадатка “МНС: дапамога побач”. Многія ведаюць пра зручны і карысны сэрвіс, для некаторых гэта стала адкрыццём, і яны паабяцалі скачаць і ўстанавіць дадатак на свае смартфоны.
Падчас свята ўсе ўдзельнікі атрымалі буклеты.
У канцы мінулага тыдня распачаўся другі этап акцыі, які прадоўжыцца да 25 мая і будзе накіраваны на прафілактычную работу з маладымі і будучымі бацькамі.
Надрукавана ў №39 ад 21. 05. 2019 г.