В шумилинском музее работает выставка керосиновых ламп из коллекции Алексея Коца

Край шумілінскі Культура

“Святло нашых продкаў”
Пад такой назвай у Шумілініскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава газавых лямпаў. Выстава расказвае пра асвятляльныя прыборы, якімі карысталіся нашы продкі да электрычных лямпачак.
Экспанаты для выставы прадаставіў са сваёй калекцыі Аляксей Коц. Большасць газавых лямпаў ён назбіраў на Глыбоччыне. Тут і самаробныя лямпы, і чыгуначныя ліхтары, і асвятляльнікі з Германіі і Францыі. Гэта выстава зацікавіць як гісторыкаў і краязнаўцаў, так і звычайных наведвальнікаў. Многія экспанаты – рарытэтныя.
З выставай “Святло нашых продкаў” ужо пазнаёміліся абальчане: у Обальскім музеі выстава дэманстравалася ў мінулым месяцы. А ў Шуміліне з газавымі лямпамі можна пазнаёміцца да канца кастрычніка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *