Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Герой працы”!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём друку!
Раённая газета мае выключнае значэнне ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці, застаецца цікавай для людзей розных пакаленняў. Яна аб’ектыўна адлюстроўвае падзеі сучаснасці, знаёміць з цікавымі людзьмі, піша гісторыю раёна. Мы ўдзячны вам за добрасумленную працу і ўклад у развіццё інфармацыйнай прасторы Шуміліншчыны.
Шчыра жадаем калектыву рэдакцыі далейшай плённай працы, натхнення, нязгаснага творчага пошуку, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў!
Заўсёды заставайцеся крыніцай дакладнай і карыснай інфармацыі, служыце прыкладам аб’ектыўнай, прафесійнай журналістыкі і будзьце верным сябрам для шырокага кола адданых чытачоў!
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.