Сад Победы заложили ученики Обольской СШ вместе с руководством района

Актуалии Беларусь помніць Образование Президент

Квітней, сад Перамогі!
Патрыятычная акцыя “Кветкі Вялікай Перамогі” напярэдадні 9 мая штогод праводзіцца ў Беларусі. У рамках акцыі 30 красавіка ў Обальскай сярэдняй школе адбылася закладка сада, прысвечанага памяці обальскіх камсамольцаў-падпольшчыкаў арганізацыі “Юныя мсціўцы”, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны адважна змагаліся з нямецка-фашысцкімі акупантамі.

У пасадцы сада разам з вучнямі школы – піянерамі і членамі БРСМ – бралі ўдзел старшыня райвыканкама А. П. Быкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, ветэран педагагічнай працы Обальскай СШ С. І. Серафімовіч, педагогі школы.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава адзначыла, што акцыя ў памяць пра подзвіг 38 камсамольцаў-падпольшчыкаў служыць тым ланцужком, які звязвае ваеннае пакаленне і сучасную моладзь. “Няхай гэтыя яблыні, пасаджаныя  сёння, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі, вашымі рукамі, доўгія гады радуюць нас кожнай вясной сваімі кветкамі, нагадваючы пра Перамогу, пра тое, як быў заваяваны мір. Думаю, што гэта стане добрай традыцыяй, якую вы прадоўжыце ў наступныя гады”, – сказала яна, звяртаючыся да школьнікаў.
Дваццаць маленькіх саджанцаў яблынь занялі сваё месца ў школьным садзе. Праз некалькі год яблыневы сад стане сапраўдным упрыгажэннем не толькі школьнай тэрыторыі, а і ўсяго пасёлка.
У памяць пра акцыю ўстанавілі шыльду, якая будзе нагадваць пра памятную падзею.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.