Дзень праекта
СШ № 1 працуе над рэалізацыяй рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі». Настаўнікаў непакоіць, што многія вучні, жывучы ў Шуміліне, амаль нічога не ведаюць пра традыцыі рэгіёна, рамёствы, духоўную спадчыну. А калі не ведаюць, то і ў далейшым не затрымаюцца на малой радзіме. Таму ўкараняць сваё, шумілінскае, вырашана было не толькі ў свядомасць дзетак, але і іх бацькоў.
Кожную першую пятніцу чвэрці ў школе ладзіцца дзень праекта. Вось і нядаўна прайшоў школьны марафон “Мой радавод”. Першакласнікі разам з бацькамі пад кіраўніцтвам Наталлі Шарэнкі ўключыліся ў работу па стварэнні ўласнага радаводнага дрэва. У выніку большасць вучняў устанавілі продкаў да чацвёртага калена. А Лізавета Смольнікава вызначыла свае карані аж да сёмага калена. Выхаванцы Наталлі Фёдараўны з прэзентацыяй матэрыялаў наведаліся ў 1-3 класы школы…
Святлана ЕМЯЛЬЯНАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1.