У лідарах – Павел Баршынаў

Актуалии Новости Экономика

Павел Баршынаў і Аляксандра Міраненка вызначаюць планы на рабочы дзень.

У лідарах – Павел Баршынаў

Павел Баршынаў з ААТ “АграБаравінка” ўзначаліў сёлета раённую Дошку гонару механізатараў раёна, занятых на сяўбе.
Даведзеную норму вопытны механізатар, які працуе ў гаспадарцы больш за дваццаць гадоў, перавыконвае ўдвая. На раніцу ўчарашняга дня на рахунку перадавіка было 295 гектараў засеяных палеткаў. Механізатар надзейны, праца-віты, жылісты, а галоўнае, яму можна даверыць самыя складаныя ўчасткі – заўсёды выканае і перавыканае, упэўнена кіраўніцтва гаспадаркі.
На поле за вёскай Саладухі  Павел Баршынаў сеяў зернебабовыя. “Добрае надвор’е, – усміхаецца механізатар. – Сёлета вецер і сонца высушылі глебу, нават на нізкіх палетках засяваем усё поле адразу, а не выбарачна. Думаю, што адзін спраўлюся засеяць тысячу гектараў зерневых, толькі б тэхніка не псавалася”.
За рабочы дзень, які пачынаецца з усходам сонца і заканчваецца прыцемкам, Павел Баршынаў паспявае засяваць па 35 гектараў зерневых і зернебабовых. Кажа, што з пасяўным агрэгатам, які захоплівае адразу шэсць метраў, гэта нескладана.
Начальнік участка Аляксандра Міраненка, за плячыма якой больш за 30 гадоў стажу агранома, сёлетняй вясной таксама задаволена: “Работы арганізаваны ў комплексе: мехатрад займаецца вывазам арганікі, на ворыве працуюць Сяргей Трошын і Мікалай Талдыкін, з культыватарамі і баронамі – Мікалай Дрыгін і Уладзімір Пашкевіч. Усе механізатары стараюцца, рыхтуюць фронт работы для сеялкі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2019 г.