Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Несвоечасовы вываз смецця
КДК выявіў сістэматычныя факты несвоечасовага вывазу камунальных адходаў з прыдамавых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў г. Віцебска.
Так, у Віцебску для жыллёвага фонду абсталявана 366 кантэйнерных пляцовак, на якіх устаноўлена 970 кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў.
Аплата ўборкі і вывазу буйнагабарытных адходаў робіцца за кошт насельніцтва і ўключана ў тарыф за вываз смецця. Збор адходаў ад прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада таксама ажыццяўляецца ў кантэйнеры, устаноўленыя на спецыяльна абсталяваных пляцоўках. Парадак вывазу адходаў спажывання на захаванне вызначаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Што тычыцца Віцебска, вываз КБА і ўборку буйнагабарытных адходаў ажыццяўляе ДКУП “Спецаўтабаза г. Віцебска”, якое не заўсёды забяспечвае своечасовасць працэдуры і гэты самым выклікае абгрунтаваныя скаргі з боку жыхароў горада. У сувязі з чым КДК вобласці прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці прадпрыемства і яго службовую асобу, адказную за работу. Да ўсяго, камітэт запатрабаваў ад кіраўніка дадзенай арганізацыі забяспечыць належнае выкананне ўскладзеных на прадпрыемства абавязкаў і прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых асоб.
Камітэт накіраваў прапановы пастаўшчыкам жыллёва-камунальных паслуг па абыходжанні з камунальнымі адходамі забяспечыць інфармаванне насельніцтва пра сваё месца размяшчэння і кантактныя тэлефоны адказных асоб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.