Працягвае паказваць высокія вынікі на спаборніцтвах обальская спартсменка Дар’я Любіч, якую трэніруе Пётр Ганушчанка. Нядаўна скарбонка таленавітай вольніцы папоўнілася бронзавым медалём, які яна выйграла ў Гомелі на рэспубліканскім першынстве па вольнай барацьбе.
Вавінам в’ет во дао
Першае агульнакаманднае месца – такі вынік выступлення каманды аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” РЦДМ на абласным першынстве. Выхаванцы Святланы Бараноўскай на спаборніцтвах заваявалі 10 першых, 7 другіх і 11 трэціх месцаў.
У сінхронных практыкаваннях шумілінскае трыа (Рыта Гарбачова, Данііл Букаў і Павел Талпегін) набралі найбольшую колькасць балаў і выйгралі спаборніцтвы. У практыкаваннях без зброі першыя месцы занялі Павел Талпегін і Рыта Гарбачова.
У паядынках у сваіх вагавых катэгорыях перамаглі Багдан Ушал, Андрэй Сцепаненка, Артур Гарбачоў, Уладзіслаў Бяржанін, Захар Сімановіч, Станіслаў Шпулёў і Лізавета Шаракова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2019 г.