Тадеуш Матвеевич Тарима из Шумилино 55 лет отдал одному предприятию

Актуалии Людзі і лёсы

Нядаўна Тадэвуш Мацвеевіч справіў 80-гадовы юбілей. З такой важкай датай віншавалі яго жонка, дачка, унук і ўнучка, сваякі і знаёмыя. Да віншаванняў са шчырымі словамі і падарункамі далучылася і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах, а таксама былы кіраўнік раённай арганізацыі Кацярына Палоўнікава. Свае віншаванні даслалі работнікі ТЦСАН. Усе зычылі юбіляру добрага здароўя і даўгалецця.

На адным прадпрыемстве – 55 год

Акуратны, падцягнуты, спартыўнага целаскладу, заўсёды з усмешкай, з дабрадушнымі адносінамі да людзей, разуменнем і шчырасцю. Гэтыя словы яскрава характарызуюць жыхара райцэнтра Тадэвуша Мацвеевіча Тарыму, які прысвяціў Шуміліншчыне 55 працоўных гадоў.
Увесь час рупіўся на адным прадпрыемстве. Мяняліся яго назвы, але нязменным заставалася адно  – працавітасць, сумленнасць і адданасць  роднаму краю.
Тадэвуш Мацвеевіч даўно лічыць Шуміліна сваёй роднай старонкай. А як жа інакш – хутка будзе шэсць дзясяткаў гадоў, як жыве тут.  Нельга сказаць, што яго лёс быў бязвоблачным…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.