В Шумилинском историко-краеведческом музее проходит выставка работ Ядвиги Сенько «Чудодейственный свет икон»

Духоўнае Культура Новости

Пазнаёміцца з іконамі Ядвігі Сянько можна ў выставачнай зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея да 17 красавіка. Дарэчы, іконы, якія асабліва спадабаліся, кранулі душу, можна набыць.

“Цудатворны свет ікон”

У выставачнай зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрылася выстава работ мастачкі з  Маладзечна  Ядвігі  Сянько “Цудатворны свет ікон”. Гэтай імпрэзай супрацоўнікі музея спалучаюць духоўнасць і мастацтва, таму выстава цікава як вернікам, так і проста аматарам жывапісу.
Творчасць Ядвігі Сянько пераважна звязана з хрысціянскай тэматыкай. Па благаславенні мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мастачка  піша спісы вядомых у хрысціянскім свеце ікон і карціны на біблейскія сюжэты. У яе калекцыі ёсць работы на праваслаўныя і каталіцкія сюжэты. На выставе прадстаўлены 42 іконы…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.