Пришла весна. Время убирать

Актуалии Новости Общество

Прыход вясны абавязвае

Прыход вясны – гэта не толькі цёплае надвор’е, сонечныя промні і святочны настрой, але і адказнасць кожнага з нас за стварэнне і падтрыманне парадку на тэрыторыі каля дома, дачнага ўчастка, гаража, прадпрыемства.

Адказнасць за прывядзенне тэрыторыі ў належны стан ляжыць на кіраўніках суб’ектаў гаспадарання, якія абавязаны выконваць патрабаванні, што рэгламентуюць парадак утрымання і эксплуатацыі грамадскіх і вытворчых тэрыторый, а мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы арганізуюць працу па забеспячэнні належнага санітранага стану тэрыторый.
У мэтах падтрымання парадку і чысціні ў Шуміліне і населеных пунктах раёна варта:
– не размяшчаць цвёрдыя адходы ва неўстаноўленых месцах (збор цвёрдых адходаў павінен ажыццяўляцца на абсталяваных кантэйнерных пляцоўках);
– не зліваць (скідваць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб’екты;
– не складзіраваць буйнагабарытнае смецце на прылеглай да кантэйнернай пляцоўцы тэрыторыі;
– не складзіраваць тару і запасы тавараў на тэрыторыі, прылеглай да гандлёвых аб’ектаў;
– не складзіраваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыях, прылеглых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай частцы вуліц дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.
Выкананне такіх мерапрыемстваў дасць магчымасць не толькі прывесці ў належны санітарны стан тэрыторыі населеных пунктаў, але і нададуць ім эстэтычна прывабны знешні выгляд.
Крысціна АФАНАСЬЕВА,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2019 г.