22 сакавіка – Сусветны дзень вады

Новости Экология

Самы каштоўны выкапень

Вада займае асаблівае становішча сярод прыродных багаццяў Зямлі. Вядомы рускі і савецкі геолаг акадэмік А. П. Карпінскі гаварыў, што няма больш каштоўнага выкапня, чым вада, без якой жыццё немагчыма. Яна – адзін з важнейшых фактараў жыцця чалавека.
Сусветны дзень вады адзначаецца кожны год 22 сакавіка. Ён заснаваны ў 1993 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН, якая ў сваёй рэзалюцыі прапанавала ўсім краінам праводзіць у гэты дзень спецыяльныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і асваенне водных рэсурсаў.
Сусветны дзень праводзіцца для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем рацыянальнага выкарыстоўвання прэснай вады. Не варта забываць пра тое, што цела чалавека на дзве трэці складаецца з вады. Ваду лічаць адным з самых каштоўных прыродных рэсурсаў. Пастаянны рост насельніцтва і развіццё прамысловай вытворчасці павялічваюць значэнне вады і абвастраюць праблему неабходнасці яе экалагічнай абароны.
Выкарыстоўванне вады для гаспадарчых мэт – адно са звёнаў кругавароту вады ў прыродзе. Але антрапагеннае звяно кругавароту адрозніваецца ад натуральнага тым, што ў працэсе выпарвання частка выкарыстанай чалавекам вады вяртаецца ў атмасферу апрэсненай. Другая частка скідваецца ў вадаёмы ў выглядзе сцёкавых вод, забруджаных адходамі вытворчасці.
Па дадзеных Міжнароднага камітэта па змяненні клімату, у будучым чакаецца змяненне размеркавання ападкаў па планеце: кліматычныя кантрасты будуць узмацняцца: засухі і навадненні стануць больш частымі і інтэнсіўнымі.
Многія вучоныя лічаць, што няма праблемы недахопу вады, а ёсць праблема яе нерацыянальнага выкарыстоўвання. У Еўропе ўжо даўно ўзяты курс на эканомію водных рэсурсаў.
Давайце возьмем за правіла адзначаць Міжнародны дзень вады кожны год і расказваць пра яго дзецям, Калі кожны чалавек будзе беражлівым і акуратным у расходаванні вады, вырашыць праблему недахопу рэсурсу на сусветным узроўні акажацца прасцей. Усё вялікае пачынаецца з малога. Пачнём жа з сябе!
Ірына БЛІЗНЕЦ,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2019 г.