“Удалая лунка” шумілінскіх камунгасаўцаў

Актуалии Мир увлечений Новости

“Удалая лунка” камунгасаўцаў
Паездкі, спаборніцтвы, забаўляльныя мерапрыемствы, якія арганізоўвае прафсаюзная арганізацыя УП ЖКГ сумесна з кіраўніцтвам, – гэта заўсёды для людзей свята, нагода сустрэцца не ў рабочай абстаноўцы, далучыцца да здаровага ладу жыцця, пажартаваць. Так было і нядаўна, калі жадаючыя сабраліся на спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы “Удалая лунка”.
У камунгасе працуе нямала мужчын, і многія з іх бавяць час з вудай, з’яўляючыся заядлымі рыбакамі. Яны, а таксама пачынаючыя рыбаловы, не маглі прапусціць паездку на возера Оталава, што ва Ушацкім раёне. “Усе ўдзельнікі прыехалі на спаборніцтвы з добрым настроем і вялікім жаданнем перамагчы, тым больш, што мы падрыхтавалі нядрэнныя прызы, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі УП ЖКГ Таццяна Лявонава. – І іх сёлета было больш у параўнанні з мінулым годам, бо ўвялі новыя намінацыі “самы малады рыбак” і “ветэран рыбалкі”.
Усе аматары рыбнай лоўлі стараліся, як маглі…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №22 ад 19.02.2019 г.