З 11 сакавіка да 31 сакавіка ў рэспубліцы пройдзе акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
Мерапрыемствы акцыі пройдуць у два этапы:
першы этап – 11-20 сакавіка – будзе ўключаць прафілактычную работу ў дзіцячых і гандлёва-забаўляльных цэнтрах, спартыўных аб’ектах;
другі этап – 20-31 сакавіка – будзе арга-нізавана работа па абучэнні насельніцтва сельскіх населеных пунктаў дзеянням у надзвычайных сітуацыях па сігналу “Увага ўсім!”.
У акцыі прымуць удзел актывісты раённага аддзялення “Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, студэнты, члены клуба юных ратавальнікаў-пажарных, іншыя зацікаўленыя суб’екты.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г.