Супрацоўнікі ДАІ правялі акцыю “Зробім дарогу бяспечнай”, падчас якой абследавалася вулічна-дарожная сетка, якая найбольш падвержана рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў. Работнікі дарожна-патрульнай службы праводзілі прафілактычныя гутаркі і тэматычныя выступленні ў калектывах.
У рамках акцыі прадстаўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай “Праезная частка любіць абачлівых”, накіраваныя на папулярызацыю святловяртальных элементаў у цёмны час сутак. Начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч падчас дзяжурства на дарогах райцэнтра раздаваў вадзіцелям легкавых аўто памяткі пра бяспечны перавоз дзяцей. Пешаходам уручаліся буклеты па бяспецы дарожнага руху. Дзецям Мікалай Уладзіміравіч падарыў флікеры, нагадаў пра важнасць іх выкарыстання і расказаў, што пешахода з флікерам вадзіцель заўважыць за 150 метраў, а без яго – за 20 метраў. Дзеці былі рады такому падарунку і абяцалі святловяртальны элемент абавязкова насіць на адзенні і сумках у цёмны час сутак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г.