Как вести экономическую деятельность без регистрации предпринимательства

Актуалии Общество Экономика

Умовы для развіцця эканамічнай актыўнасці грамадзян

21 лютага прайшоў адзіны дзень інфармавання, падчас якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведалі арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Асноўнай тэмай дня інфармавання стала інфармацыя аб магчымасцях грамадзян весці эканамічную дзейнасць без рэгістрацыі суб’екта прадпрымальніцтва.

Група на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Быкавым наведала УП “Славянскі прадукт”. Як патлумачыў Алег Пятровіч, выбар прадпрыемства невыпадковы, яно з’яўляецца адным з асноўных плацельшчыкаў падаткаў ў кансалідаваны раённы бюджэт, з бягучага года прадукцыя прадпрыемства будзе ўлічвацца ў валавой прамысловай прадукцыі раёна. Таму кіраўнік раёна хацеў бы пачуць пытанні, якія хвалююць работнікаў, дапамагчы ў іх рашэнні.
Група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай пабывала ў СШ №2 г. п. Шуміліна, праінфармавала работнікаў установы адукацыі па актуальных пытаннях.
Сярэдні і малы бізнес – гэта тое, што служыць адным з фактараў устойлівага развіцця эканомікі краіны і рэгіёна. Пытанне аб магчымасцях для эканамічнай актыўнасці насельніцтва вынікае з Дэкрэта Прэзідэнта краіны №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Менавіта ў рамках рэалізацыі Дэкрэта былі прыняты ўказы, якія пашырылі ўмовы і магчымасці для вядзення эканамічнай дзейнасці. У ліку дадатковых гарантый занятасці прадугледжана магчымасць зарабляць без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва.
Зарэгістраваныя ў службах занятасці грамадзяне могуць атрымаць субсідыю на арганізацыю прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, аграэкатурызм. У нашым раёне ў 2018 годзе такой магчымасцю скарыстаўся адзін чалавек.
Для асоб, якія займаюцца рамеснай дзейнасцю, аказаннем паслуг у сферы аграэкатырызму, рэалізацыяй асобных відаў тавараў і аказаннем некаторых паслуг, устаноўлены спецыяльныя рэжымы падаткаабкладання. Вядзенне падатковага ўліку не патрабуецца. Парадак платы падаткаў і збораў просты. А рэалізацыю дзікарастучай (лекавых раслін, ягад, грыбоў), а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай у асабістай гаспадарцы, можна ажыццяўляць без платы падаткаў.
Па стану на 1 студзеня 2019 года на уліку ў падатковых органах краіны стаіць 38,3 тысячы чалавек, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўным прынцыпе, у Шумілінскім раёне – 169 чалавек.
Яшчэ адна сфера дзейнасці – рамесная. Яна рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2017 года №364 “Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці”. Рамеснік вырабляе прадукцыю з выкарыстаннем ручной працы і інструментаў, рэалізаваць вырабы можна рознымі спосабамі. Займацца рамяством можна пасля платы штогадовага рамеснага збору ў памеры 1 базавай велічыні – 25,5 рубля. У Беларусі – 36,2 тысячы рамеснікаў, у нашым раёне налічваецца 87 чалавек, якія займаюцца апрацоўкай дрэва, гліны, працуюць з бісерам, вышываюць, вырабляюць лодкі і рыбалоўныя прылады.
Дзейнасць у сферы сельскага турызму рэгулюе Указ Прэзідэнта №365 “Аб развіцці аграэкатурызму”. Аказваць гэтыя паслугі можна пасля платы збору ў памеры 1 БВ. У краіне больш за 2 тысячы чалавек аказваюць такія паслугі, у нашым раёне паслугі аграэкатырызму аказваюць 6 чалавек, паслугамі аграсядзіб скарысталіся за мінулы год 82 чалавекі.
Таксама можна аказваць асобныя віды паслуг, рэалізоўваць некаторыя тавары насельніцтву. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 года №337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб” пашырыў да 30 колькасць відаў такой дзейнасці. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе з платай адзінага падатку па фіксаваных стаўках, прычым падатак можна плаціць памесячна, толькі ў той перыяд, калі чалавек ажыццяўляе такую дзейнасць. Без рэгістрацыі ІП можна займацца рамонтам абутку, адзення, мэблі і га-дзіннікаў, выконваць малярныя і тынкавальныя работы, аказваць паслугі цырульні і іншыя. Можна прадаваць вырабленыя самастойна хлебабулачныя, кандытарскія і кулінарныя вырабы. У 2018 годзе такімі відамі дзейнасці ў Беларусі займаліся больш за 12 тысяч чалавек, на Шуміліншчыне 76 грамадзян аказваюць паслугі цырульні і фотапаслугі, работы па распілоўцы і колцы дроў, апрацоўцы агародаў, музычна-забаўляльнае абслугоўванне мерапрыемстваў і іншае.  Стаўка адзінага падатку складае штомесяц ад 4 рублёў (колка дроў) да 61 рубля (фотапаслугі).
Дарэчы, з 1 студзеня 2019 года Указам Прэзідэнта ад 27 снежня 2018 года №500 “Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні” самазанятыя грамадзяне атрымалі магчымасць на добраахвотнай аснове далучыцца да сацыяльнага страхавання і забяспечыць сваё пенсійнае будучае. Раней яны маглі разлічваць толькі на сацыяльную пенсію. Для гэтага трэба звярнуцца ў раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Падрабязную інфармацыю пра віды дзейнасці без рэгістрацыі суб’екта прадпрымальніцтва можна атрымаць у падатковай інспекцыі, упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, у раённай камісіі па арганізацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Дзяржава і надалей будзе прыкладаць намаганні па забеспячэнні максімальна шырокіх магчымасцяў для самарэалізацыі грамадзян.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №17 ад 26.02.2019 г.