В Шумилино сгорела баня

Безопасность Новости Происшествия

Згарэла лазня

У сераду, 20 лютага, здарыўся пажар у райцэнтры, у выніку якога згарэла лазня.
Так, у 19.20 у райаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Ленінскай г. п. Шуміліна. У выніку пажару ў лазні 4х6 м, якая належала грамадзяніну 1985 г. н., пашкоджаны дах, столевае перакрыццё, маёмасць, сцены. У доме часткова пашкоджана кроквенная (стропильная – рус.) сістэма, абшыўка франтона. Людзі не пацярпелі.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі печак (перапальванне), цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў.
У сувязі з гэтым хочацца нагадаць асноўныя правілы эксплуатацыі печак:
– у моцныя маразы паліць печку рэкамендуецца два-тры разы ў дзень не больш чым па паўтары гадзіны. Гэта дазволіць пазбегнуць перапальвання;
– у печцы не павінна быць трэшчын і шчылін, а дымаход павінен мець добрую цягу і быць атынкаваны вапнавым растворам. Робіцца гэта для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць трэшчыны. Забараняецца выкарыстоўваць дымаходы, выкананыя з керамічных, азбестацэментных і металічных труб;
– у ацяпляльны сезон ачышчайце дымаход ад сажы не менш аднаго разу ў 2 месяцы;
– печка і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цэглавай кладкі ці раздзелку;
– перад топкай на драўлянай падлозе павінен быць прыбіты металічны ліст памерам не менш 50х70 см. Яго можна выканаць з негаручай цэглы;
– ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры распальванні лёгказагаральныя і гаручыя вадкасці;
– не пакідайце адчыненымі топачныя дзверцы і печку, якая паліцца, без нагляду. Гэта прамы шлях да пажару;
– трымайце не менш чым у паўтара метрах ад печкі адзенне, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;
– попел і вуглі выкідвайце не бліжэй за 15 метраў ад пабудоў;
– не дазваляйце дзецям самастойна распальваць печкі.
Дзмітрый ГУШЧЫН, старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі
райаддзела па надзвычайных сітуацыях.