Агроэкотуризм: шумилинские маршруты

Актуалии Край шумілінскі

На катамаранах по Оболи

“Обальская флатылія”
Першым аказваць аграэкапаслугі на турыстычным рынку Шуміліншчыны пачаў Анатоль Бычкоў. У 2007 годзе ў вёсцы Заобаль Мішневіцкага сельсавета ён арганізаваў “Обальскую флатылію”, з пяці катамаранаў.
Гаспадар “Обальскай флатыліі” прапаноўвае турыстам водныя экскурсіі па рацэ Обаль. Стандартны спуск разлічаны на 10 гадзін, хаця па жаданні турыстаў гэты час можа быць і паменшаны. Таксама ёсць дзвюх- і трохдзённыя экскурсіі. Падчас маршрутаў можна не толькі любавацца мясцовымі краявідамі, а і атрымаць змястоўную гістарычную і краязнаўчую інфармацыю пра гэтыя мясціны. На маршруце чатыры абсталяваныя стаянкі: каля вёсак Рыбчына і Быхаўцы, на рацэ Свіна і за Казьянамі.
“Обальская флатылія” трывала заняла сваё на рынку турыстычных аграэкапаслуг. Адпачыць сюды едуць і беларусы, і расіяне. За сёлетні сезон на катамаранах пакаталіся каля ста чалавек. Невялікі кошт паслуг садзейнічае папулярнасці катамаранаў. “Обальская флатылія” адначасова можа прыняць да 20-ці чалавек.

Агроусадьба в Ерашово

Ерашова
Традыцыі і сучаснасць удала спалучыла Антаніна Шэдзько ў сваёй аграэкасядзібе ў вёсцы Ерашова Мікалаёўскага сельсавета. Гаспадыня зрабіла стаўку найперш на дабрабыт і камфорт адпачываючых.
Гасцявы домік, разлічаны на пяць чалавек, стаіць на беразе Заходняй Дзвіны. Тут і спадарожнікавае тэлебачанне, і інтэрнэт. Побач лазня, альтанка, шашлычніца. Адпачываючыя адчуваюць сябе ў поўнай гармоніі з прыродай. Такі адпачынак ідэальна падыходзіць для сем’яў, якія жадаюць вырвацца з горада, але і на прыродзе пабыць з камфортам.
За сезон у Ерашове адпачыла каля дваццаці чалавек.

"Затопи ты мне баньку по-чёрному..."

“Дзвінскі рай”
Вёска Чэрчыцы Обальскага сельсавета  ідэальна падыходзіць для аграэкатурызму. Высокі бераг Заходняй Дзвіны, прыгожыя лясы – сапраўдны рай для адпачываючых. Менавіта тут і адкрыла сваю аграэкасядзібу “Дзвінскі рай” Лідзія Пацябенька.
Традыцыйны сялянскі побыт дадае прыцягальнасці. Можна на агародзе па-працаваць ці за хатняй жывёлай пагля-дзець, у лес за грыбамі-ягадамі пайсці, альбо проста пазагараць на беразе Дзвіны…  Тут кожны знойдзе сабе занятак па густу. Ёсць тут і тэнісныя сталы.
Адпачываюць у “Дзвінскім раі” як сем’ямі, так і вялікімі кампаніямі. Неаднаразова тут гулялі вяселлі, спраўлялі дні нараджэння.
Месцяцца адпачываючыя ў гасцявым доміку ці ў рамантычных пакоях на другім паверсе. Адначасова Лідзія Пацябенька можа прыняць да 10 чалавек. Гэтым летам тут адпачыла звыш 50 чалавек. Гаспадыня аграэкасядзібы развівае свой бізнес, у новым сезоне плануе адкрыць новы гасцявы домік.
Асабліва даспадобы адпачываючым лазня. “Дзвінскі рай” прапаноўвае лазню па-руску і лазню па-чорнаму. Апошняя карыстаецца асабліва вялікім попытам.
Дарэчы, адзін з пікаў наведванняў  прыходзіцца на Новы год, летась памыцца ў лазні перад Новым годам прыехала каля дваццаці жадаючых. Ужо зараз Лідзія Пацябенька прымае заяўкі на лазню на навагоднія дні.
Надрукавана ў №78 ад 11.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *