В Шумилино прошла товарищеская встреча по баскетболу

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Таварыская сустрэча
На мінулым тыдні ў Шумілінскай СШ №2  прайшла таварыская сустрэча па баскетболе, прысвечаная Дню маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі райкам ГА БРСМ і падлеткавы клуб РЦДіМ “Імпульс”.
У спаборніцтвах бралі ўдзел каманды з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, СШ №1 і СШ №2. Як адзначыла в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Марыя Камісарава, падобныя сустрэчы сталі традыцыйнымі, на першы план выходзіць не столькі спартыўны вынік, колькі магчымасць пазнаёміцца, разам правесці вольны час. Перамагла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, другое месца ў СШ №2, трэцяе – у СШ №1.
Напрыканцы мерапрыемства арганізатары спаборніцтваў уручылі ўдзельнікам дыпломы і салодкія падарункі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №15 ад 19.02.2019 г.