30 лет назад советские войска были выведены из Афганистана. Но не все бойцы вернулись домой…

Актуалии Общество

З кнігі “Памяць. Афганістан.”

Маёр Анатоль Мікалаевіч Скобаў
Нарадзіўся 3 ліпеня 1951 г. у  в. Дубрава Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Член КПСС з 1978 г. Маці, Канстанціна Ульянаўна, хатняя гаспадыня, бацька, Мікалай Аляксеевіч, шафёр саўгаса “Ульскі”. У 1968 г. Анатоль скончыў Баранькаўскую сярэднюю школу, потым  – Віцебскае ПТВ №96. У красавіку 1970 г. прызваны ў Савецкую армію Віцебскім ГВК. У 1972 г. скончыў Сызранскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Служыў у Закаўказскай ваеннай акрузе,  Ленінградскай ваеннай акрузе. У жніўні 1983 г. накіраваны ў Афганістан. Камандзір эскадрыллі верталётаў маёр А. М. Скобаў загінуў 14 ліпеня 1984 г. Пахаваны ў Віцебску. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай зоркі, “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” III ступені, медалямі. У А. М. Скобава ёсць дзве дачкі – Наталля і Таццяна.
…У той дзень авіятары павінны былі тэрмінова вывезці груз, які знаходзіўся ў вузкай горнай цясніне. Вага грузу ў некалькі разоў перавышала пад’ёмныя магчымасці верталёта. За яго эвакуацыю ўзяўся экіпаж камандзіра эскадрыллі лётчыка 1-га класа маёра А. М. Скобава. Цяжкая задача была паспяхова выканана. Пасля гэтага экіпаж зрабіў прыпынак у аэрапорце г. Кабула, дзе ўзяў лётчыкаў сваёй эскадрыллі, каб завезці іх у вайсковую часць. У час палёту верталёт быў абстраляны варожай артылерыяй і ўзарваўся. Экіпаж верталёта і пасажыры, акрамя двух, загінулі.
Малодшы сяржант Іван Канстанцінавіч Сокалаў
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1962 г. у в. Мішкі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Член УЛКСМ. Бацькі, Канстанцін Трыфанавіч і Таццяна Аляксееўна, пенсіянеры, працавалі ў калгасе імя Урыцкага Шумілінскага раёна. У 1978 годзе Іван скончыў восем класаў Сіроцінскай сярэдняй школы, у 1981 г. – Гарадоцкае ПТВ №48. Працаваў трактарыстам у калгасе імя Урыцкага. У верасні 1982 г. прызваны ў Савецкую Армію Шумілінскім РВК. Малодшы сяржант І. К. Сокалаў загінуў у Афганістане 8 мая 1984 г. Пахаваны ў Сіроціне.
З пісьма камандавання часці бацькам І. К. Сокалава:
…С первого и до последнего дня службы он проявлял высокие боевые качества, боевое мастерство, был примером в выполнении воинского долга.
Боевые товарищи и друзья Ивана выражают Вам, Константин Трифонович и Татьяна Алексеевна, слова самой глубокой благодарности за достойное воспитание сына и разделяют вместе с Вами боль и печаль о постигшем горе.
Память о Вашем замечательном сыне, молодом комсомольце, великолепном товарище и боевом соратнике навечно сохранится в наших сердцах.
Дело Ивана, его героический подвиг будут образцом выполнения своего долга перед Родиной для всего личного состава части…
Старшы лейтэнант Віктар Іванавіч Угнявёнак
Нарадзіўся 9 снежня 1957 г. у в. Сосніна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Член КПСС. Маці, Вера Андрэеўна, палявод калгаса “Іскра” Шумілінскага раёна, бацька, Іван Сцяпанавіч, памёр. У 1973 г. Віктар скончыў Бараноўскую васьмігадовую школу, потым – Мінскае сувораўскае і Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішчы. Старшы лейтэнант В. І. Угнявёнак загінуў у Афганістане 23 сакавіка 1984 г. пры праверцы пастоў. Яго бронетранспарцёр падарваўся на міне. Пахаваны ў в.Сосніна.
Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”. У В. І. Угнявёнка ёсць дачка Надзея.
З пісьма дырэктара Бараноўскай школы В. А. Прышчэпавай у выдавецтва:
Угневёнок Виктор Иванович в 1965 году поступил учиться в Лелюгскую начальную школу, которую окончил на “отлично”. В 1973 году окончил Барановскую восьмилетнюю школу с похвальной грамотой.
В школе Виктор учился на “отлично”. Из слов учителей, учивших его, Виктор был очень трудолюбивым, целеустремлённым, твёрдым по характеру. Отличался настойчивостью в овладении знаниями, имел хорошие организаторские способности, был хорошим товарищем…
Односельчане помнят его как очень честного человека, любящего людей, уважающего старших.
Прапаршчык Пётр Аляксеевіч Чуркін
Нарадзіўся 5 снежня 1946 г. у в. Барсукі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Маці, Надзея Аляксееўна, пенсіянерка, бацька, Аляксей Аляксандравіч, памёр. Пётр скончыў Обальскую школу рабочай моладзі. У Савецкай Арміі з 1964 года. Прапаршчык П. А. Чуркін  памёр у Афганістане 4 жніўня 1985 г. Пахаваны ў г. п. Обаль. У П. А. Чуркіна ёсць сын Эдуард.
Надрукавана ў №14 ад 15.02.2019 г.