Возбужднено два уголовных дела за незаконное хранение оружия

Происшествия

А зброю лепш здаць

На мінулым тыдні следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбудзілі дзве крымінальныя справы ў адносінах да жыхароў Мікіціхі і Обалі за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і іншых выбуховых рэчываў (за мінулы год была ўзбуджана толькі адна падобная справа).

Падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці ў аднаго мужчыны канфіскаваны карабін і  288 патронаў, у другога – выбуховыя рэчывы.
“Відавочна, што мужчыны ведалі пра крымінальную адказнасць за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, – адзначае начальнік раённага аддзела Юрый Трошчанка. –  Хаця, падкрэслю, што нават няведанне закона не вызваляе ад крымінальнай адказнасці”.
Жыхар Мікіціхі – паляўнічы. Ён захоўваў карабін з 1978 года,  які, як сам патлумачыў, прывёз з Расіі. Так што часу добраахвотна здаць зброю і не быць прыцягнутым да крымінальнай адказнасці ў яго было дастаткова.
А жыхар Обалі ў 2008 годзе ўжо быў судзімы за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі. Судовы прысуд не стаў для яго ўрокам:  захоўваў выбуховыя рэчывы для невядомых мэт, якія следчыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы абавязкова ўстановяць.
Згодна з заканадаўствам мужчыны могуць пазбавіцца волі на тэрмін да сямі год.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №11 ад 05.02.2019 г.