2018 год падарыў Шумілінскаму раёну дзве двойні

Актуалии Новости Семья

2018 год падарыў дзве двойні

У 2018 годзе аддзелам загса і сельскімі выканаўчымі камітэтамі нашага раёна зарэгістраваны 182 нараджэнні (у 2017 годзе – 187) –  нарадзілася 99 хлопчыкаў і 83 дзяўчынкі.
134 дзіцяці нарадзіліся ў поўных сем’ях, у 48 выпадках нараджэнне дзяцей зарэгістравана ў маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе.
У 54 сем’ях нарадзілася па першаму дзіцяці, у 63 – па другому, у 48 – па трэцяму, у 9 – па чацвёртаму, у 5 – па пятаму дзіцяці, адна сям’я “набыла” шостае дзіця, дзве сям’і – сёмае. 2018 год падарыў дзве двойні.
Максімы і Паліны лідзіруюць
Усяго пры выбары імёнаў бацькі выкарысталі 39 мужчынскіх і 41 жаночае імя. Самыя папулярныя з іх – Максім, Мікіта, Ілья, Іван, Дзмітрый для хлопчыкаў і Паліна, Аліса, Ксенія, Ганна, Сафія для дзяўчынак. Сярод рэдкіх імёнаў, якія выкарыстоўвалі бацькі, можна назваць такія, як Герман, Ян, Багдан, Леў, Міраслава, Караліна, Дамініка, Соф’я-Фатма, Дзінара.
Бацькамі становяцца і ў 17, і ў 56
Характарызуючы ўзроставыя катэгорыі бацькоў, можна адзначыць, што самым маладым бацькам споўнілася: 20 год бацьку і 17 год маці, а самым сталым – адпаведна 56 і 44 гады. Сярэдні ўзрост бацькоў складае 30 год для бацькі, 28 год для маці.
95 шлюбаў
За 2018 год на Шуміліншчыне зарэгістравана 95 шлюбаў. Для 50 пар вясельны марш прагучаў упершыню, у 26 выпадках адзін з пары ўступіў у шлюб паўторна і ў 19 – паўторна ў шлюб уступілі абодва.
Характарызуючы грамадзянскую прыналежнасць асоб, якія ўступалі ў шлюб, можна адзначыць, што шлюбы зарэгістравалі летась 102 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, 7 грамадзян Расійскай Федэрацыі, а таксама 1 асоба без грамадзянства.
Сярэдні ўзрост асоб, якія ўступалі ў шлюб, склаў для мужчын 32 гады, для жанчын – 30 год. Самаму маладому жаніху споўнілася 19 год, нявесце – 16 год. А самым узроставым жаніхом стаў 81-гадовы мужчына, самай сталай нявестай – 63-гадовая жанчына.
17 разводаў
Аддзелам загса ў 2018 годзе зарэгістравана 17 скасаванняў шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі пра маёмасць (згодна з арт. 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і).
6 пар, якія скасавалі шлюб, мелі “сямейны стаж” да 5 год, да 10 год – 3 пары, да 20 год – 2 пары, да 30 год – 3 пары, да 40 год – адна і да 50 год – 2 пары.
Страты
У 2018 годзе ў раёне зарэгістраваны 334 смерці, з іх асоб працаздольнага ўзросту – 70 чалавек. Сярэдні ўзрост памерлых летась склаў для мужчын 62 гады, для жанчын – 77 год.
Марына КУЗНЯЦОВА, галоўны спецыяліст аддзела загса райвыканкама.
Надрукавана ў №8 ад 25.01.2019 г.