ААТ “Прыдзвінскі”: адзін дзень у гаспадарцы
Агульная зямельная плошча ААТ “Прыдзвінскі”, дзе сёння працуе 95 чалавек, складае 5113 гектараў. Ворыўныя землі займаюць 3227 га. У гаспадарцы дзве малочнатаварныя фермы: у Крывым Сяле і Свярдлах. Агульная колькасць буйной рагатай жывёлы – 1113 галоў, у тым ліку 602 каровы. Валавы надой за мінулы год склаў 10457 цэнтнераў, рэалізавана малака 8630 цэнтнераў. Летась у гаспадарцы атрымана 366 галоў прыплоду. Валавыя прывагі склалі 89,8 тоны.
Сплаў вопыту і маладосці дае свой плён
Без незмаўкаючага тэлефона, шалёнага рытму, шлейфу праблем, якія ўсе тэрмінова трэба вырашыць менавіта сёння, не ўяўляе свайго рабочага дня дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” Уладзімір Іванавіч Дзятлаў.
Жывёлаводы і механізатары называюць свайго кіраўніка не столькі строгім, колькі патрабавальным. Напэўна, такая рыса і павінна быць у дырэктара гаспадаркі, якая зараз перажывае не лепшыя часы. І ў першую чаргу гэта звязана з недахопам спецыялістаў – патрэбны заатэхнік, ветурач, эканаміст, бухгалтар, спецыяліст аддзела кадраў. Ім усім гатовы прадаставіць жыллё. А яшчэ гаспадарцы не хапае пяць даярак і столькі ж механізатараў. Так што пакуль нагрузка кладзецца на плечы вопытных і сталых, тых, хто працуе тут не адзін дзясятак гадоў і, нягледзячы на цяжкасці, не пайшоў шукаць лепшай долі…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.