Шумилинские спортивные новости

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Валейбол

На мінулых выхадных у Смаленску прайшоў міжнародны турнір па валейболе “Стары Новы год” сярод дзяўчат сярэдняга ўзросту. За перамогу акрамя расійскіх каманд змагаліся валейбалісткі з Беларусі і Эстоніі.
Каманда Шумілінскай СДЮШАР, за якую выступалі Анастасія Сівачэнка, Дар’я Галуза, Валянціна Ходзюш, Карына Ільінец, Яна Мясаедава, Кацярына Асташонак, Марыя Кралько, Анастасія Бабарэка і Аксана Навіцкая (трэнер Людміла Харкавец), на турніры паказала яркую і відовішчную гульню. Як вынік, другое месца, перамогу святкавалі дзяўчаты з Маладзечна.
Па выніках спаборніцтваў лепшым іграком спаборніцтваў была названа Кацярына Асташонак, прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Валянціне Ходзюш.
Вавінам в’ет во дао
Каманда раённага цэнтра дзяцей і моладзі выйграла камандны залік на рэспубліканскім Калядным турніры па вавінам в’ет во дао, які прайшоў 13 студзеня ў Магілёве.
“Прыемна адзначыць, што кожны з дзесяці ўдзель-нікаў нашай каманды ўзнімаўся на п’едэстал, а некаторыя нават двойчы”, – канстантавала трэнер Святлана Бараноўская.
У паядынках першыя месцы атрымалі Ульяна Багдановіч, Арсеній Саўчанка, Павел Талпегін і Данііл Букаў, другія – Андрэй Шпыркін, Антон Раманаў, Рыта Гарбачова і Яраслаў Яленскі, трэція – Максім Джамале і Максім Жыгуноў. Таксама ў камандную скарбонку “паклалі” медалі Ульяна Багдановіч, Рыта Гарбачова, Данііл Букаў і Павел Талпегін, якія занялі прызавыя месцы ў тэхніцы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 18.01.2019 г.