Добра выступілі барцы з нашага раёна ў Віцебску на адкрытым рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаным памяці майстра спорту СССР Мікалая Хітракова.
Обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, заваявалі сем прызавых месцаў. Першымі сталі Цімафей Карасёў (вагавая катэгорыя 41 кг), Арсеній Лосеў (вагавая катэгорыя 62 кг) і Вячаслаў Цітоў (вагавая катэгорыя 68 кг), другое месца ў Ільі Канстанцінава (вагавая катэгорыя 38 кг), трэція – у Анатоля Анцупава, Яўгена Ліпчанкі (абодва ў вагавой катэгорыі 32 кг) і Уладзіслава Аверчанкі (вагавая катэгорыя 38 кг).
Шумілінскі барэц Раман Хадуноў (трэнер Юрый Сцяпанаў) святкаваў перамогу ў вагавой катэгорыі 38 кг.
* * *
Парадавалі сваімі выступленнямі шумілінскія барцы на абласным першынстве па грэка- рымскай барацьбе.
Чэмпіёнамі вобласці сталі Цімафей Карасёў, Арсеній Лосеў, Яўген Ліпчанка і Вячаслаў Цітоў, сярэбранымі прызёрамі – Ілья Канстанцінаў і Раман Хадуноў, бронзавымі – Анатоль Анцупаў і Уладзіслаў Аверчанка.
* * *
На рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў у Гомелі, за каманду Віцебскай вобласці выступаў обальскі барэц Ілья Канстанцінаў. Па выніках спаборніцтваў Ілья заваяваў трэцяе месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №4 ад 11.01. 2018 г.