Ветеранов Великой Отечественной поздравили с Новым годом

Актуалии Общество

Падчас віншавання М. А. Банкетава з Обалі.

“Усё пачынаецца з дабрыні”

Напярэдадні Новага года цёплыя словы і падарункі атрымалі ўсе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна. Арганізатарамі дабрачыннай акцыі “Усё пачынаецца з дабрыні”  выступілі раённы выканаўчы камітэт, раённы савет ветэранаў, раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў.
“Ветэранаў варта віншаваць не толькі з Днём Перамогі, але і з Новым годам і Калядамі, – упэўнены старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Цэрах, член прэзідыума Таццяна Карніловіч і старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Васіль Юхнавец, разам з якімі карэспандэнт раённай газеты аб’ехалі ветэранаў вайны на тэрыторыі Лаўжанскага, Обальскага і Мішневіцкага сельсаветаў. – Сустракаючы кожны мірны новы год, мы памятаем пра тых, дзякуючы каму мы абавязаны за мірныя світанкі”. А гэта ветэраны – тыя, хто ў гады Вялікай Айчыннай сустракаў новы год у баях, партызанскіх зямлянках, хто мацаваў перамогу працоўнымі дасягненнямі.
– У кожнага з нас былі розныя пераднавагоднія святы, самым вялікім падарункам было тое, што мы засталіся жывымі і здаровымі, – кажуць былыя партызанкі з Обалі Надзея Раманаўна Сабаршова і Генадзія Эдуардаўна Лысанава. – Гады вайны былі для нас вялікім выпрабаваннем і трагедыяй.
– Падчас вайны пра свята  не думалі, думкі былі толькі пра Перамогу, – дадае ветэран вайны Марыя Дзмітрыеўна Іванова з вёскі Красамай. – Прызнацца, цёпла і шчыра пачалі адзначаць Новы год толькі ў мірны час.
Некаторыя ветэраны вайны атрымалі падарункі па папярэднім заказе. Напрыклад, Алене Нікадзімаўне Пятровай з Мікіціхі разам з салодкім падарункам уручылі павелічальнае шкло з падсветкай, якое прывезлі ажно з Фінляндыі.
Усе ветэраны былі задаволены перадсвяточнымі віншаваннямі і  вельмі дзякавалі гасцям.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 1 ад 04.01.2019 г.