Шумилинцы в Минске сорвали горячие аплодисменты

Актуалии Новости Общество

З песнямі і жыццёвым аптымізмам
1 снежня Мінск сустракаў і вітаў членаў Шумілінскага раённага таварыства інвалідаў, якія ў якасці лаўрэатаў міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў “Віцебск-2018” былі запрошаны ў нацыянальны выставачны цэнтр “Белэкспа” на мерапрыемствы з нагоды Дня інвалідаў.
Шумілінцы прынялі ўдзел у канцэрце і выканалі на сцэне дзве песні: “Аб Беларусі” і аўтарскі твор Анатоля Матуса “Весяліцца душа”, заслужыўшы тым самым гарачыя апладысменты.
Дарэчы, гонар прадстаўляць Віцебшчыну на падобным мерапрыемстве выпаў толькі двум калектывам – шумілінцам і лепяльчанам.
У сераду шумілінцы на чале са старшынёй раённага таварыства інвалідаў Любоўю Нагібавай у рамках Дня інвалідаў адправіліся з канцэртнай праграмай у Віцебск, у культурна-гістарычны комплекс “Залатое кальцо”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 07.12.2019 г.