Радавацца жыццю, калі прачынаешся раніцай, усміхацца сонечнаму свету, які залівае пакой, ставіць перад сабой пасільныя мэты і дабівацца іх – гэта свайго роду подзвіг, калі гаворка ідзе пра чалавека, які пабачыў у сваім жыцці многа хвароб і гора. Але не здаўся, не пакарыўся волі лёсу, а стаў усімі сіламі змагацца.
Тамара Яўгенаўна Жэдзік узначальвае пярвічную арганізацыю таварыства інвалідаў Дабейскага сельсавета і з’яўляецца членам праўлення раённай арганізацыі ГА “БелТІ”. Дзве цяжкія аперацыі, перанесены інфаркт падарвалі здароўе, у выніку – другая група інваліднасці. Пасля смерці сына, калі, здавалася, неба рухнула на зямлю і ўсё накрыла чорным ценем, дык і зусім не хацелася глядзець на белы свет. Перажыць страшнае гора дапамаглі добрыя людзі, якія ўваходзяць у раённае таварыства інвалідаў: іхні ўласны прыклад, пастаянная маральная падтрымка старшыні арганізацыі Любові Нагібавай.
Урачы забаранілі Тамары Яўгенаўне вялікія фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі. Але ж адгарадзіцца ад людзей, іх праблем і радасцей не атрымліваецца, бо, як лічыць жанчына, на чалавечую душу інваліднасць не распаўсюджваецца…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №93 ад 30.11.2018 г.