Кветкі-свяцільні робяць у ТЦСАН
У пастаянным творчым пошуку знаходзяцца супрацоўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта становіцца зразумела адразу, як толькі пераступаеш парог установы, фае якой проста патанае ў кветках. Вялізных, яркіх, незвычайна прыгожых. І гэта не проста інтэр’ерныя кветкі, а яшчэ і свяцільні.
– Усё нашы дзяўчаты-майстрыхі, – кажа дырэктар ТЦСАН Валянціна Штуро. – Яны адшукваюць у інтэрнэце, асвойваюць новыя тэхнікі і не стамляюцца нас здзіўляць вось такой прыгажосцю.
Генерыруюць і ўвасабляюць у жыццё творчыя ідэі разам са сваімі падапечнымі загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Вольга Лабейка і кіраўнік гуртка Марына Валчэцкая…
Наталля Чарнічэнка.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №93 ад 30.11.2018 г.