У Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе. У вагавой катэгорыі 65 кг пераможцам стаў абальчанін Мікіта Барсукоў. Трэція месцы ў Вячаслава Цітова (вагавая катэгорыя 71 кг) і Арсенія Лосева (вагавая катэгорыя 60 кг).
* * *
На рэспубліканскім маладзёжным турніры па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў у Гомелі, у вагавой катэгорыі 87 кг перамог Ягор Ганушчанка. Трэніруе барца Пётр Ганушчанка.
Вавінам в’ет во дао
Мацнейшых юных спартсменаў, якія займаюцца ўсходнімі адзінаборствамі, сабраў Магілёў на розыгрыш кубка Беларусі і традыцыйнага рэспубліканскага турніру “Джуніёр кап-2018”. За каманду Віцебскай вобласці выступалі і выхаванцы Святланы Бараноўскай (аб’яднанне па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”).
У паядынках нашы землякі выйгралі сем прызавых месцаў: першае – Антон Малахаў і Багдан Ушал (прычым, Багдан правёў больш за ўсіх паядынкаў – тры), другое – Станіслаў Шпулёў, Вольга Кляшчонак і Лізавета Шаракова, трэцяе – Артур Гарбачоў і Максім Васільеў.
Няблага выступілі шумілінскія спартсмены і ў тэхніцы. Захар Сімановіч стаў другім у практыкаваннях з кароткай зброяй і без зброі. Вольга Кляшчонак заваявала другія месцы ў практыкаваннях з кароткай зброяй і без зброі. Сярод дуэтаў у Лізаветы Шараковай і Захара Сімановіча ў практыкаваннях без зброі другое месца.
Па выніках спаборніцтваў зборная Віцебшчыны заняла другое каманднае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №93 ад 30.11.2018 г.