Дружинники Шумилинского района – лучшие в области

Актуалии Молодёжь

Маладыя дружыннікі Шуміліншчыны –  лепшыя ў вобласці
На абласной спартакіядзе сярод маладых членаў добраахвотных дружын каманда Шумілінскага раёна заняла 1 месца.
Гэта вельмі пераканаўчая і ганаровая перамога, улічваючы, што ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 25 раённых і гарадскіх каманд.
Спартыўна-прыкладное мнагабор’е, паласа перашкод, спецыяльная падрыхтоўка, перацягванне каната, тэарэтычныя іспыты — гэтыя выпрабаванні нашы хлопцы вытрымалі з годнасцю і паказалі ўсёй вобласці прыклад спрактыкаваных і зладжаных дзеянняў.
Начальнік аддзела моладзі райвыканкама Марына Ганчарова і першы сакратар райкама ГА БРСМ Юлія Галуза, якія суправаджалі дружыннікаў, проста перапоўнены гонарам за шумілінскую каманду, наперабой расказвалі, як хлопцы лёгка і ўпэўнена спраўляліся з кожным заданнем, якія яны малайцы.
Сапраўды, малайцы! Віншуем і ганарымся!
Ніна МАРТЫНАВА.
На здымку (злева направа) другі рад: Павел Кулакоўскі, Яўген Кузняцоў, Дзмітрый Галуза, Юлія Галуза, Яўген Баравікоў; першы рад: Віктар Гусакоў, Станіслаў Лісейцаў.
Надрукавана ў №75 ад 30.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *