Наведванне тэатра – гэта заўсёды свята, радасць, новыя ўражанні. І вельмі добра, што ўсё гэта мы можам атрымаць не выязджаючы з Шуміліна. Гаворка пра аматарскі калектыў народнага тэатра раённага цэнтра культуры.
Пяцьдзясят гадоў таму тэатру, што працаваў пры Доме культуры, першаму сярод усіх аматарскіх калектываў раёна, было прысвоена званне “народны”. “Гэтаму званню мы абавязаны тадышняму кіраўніку Генадзю Канстанцінавічу Ганчарову. Гэта з яго лёгкай рукі тэатр стаў вядомы не толькі ў вобласці, але і за яе межамі, — расказала Таццяна Багданава, сённяшні рэжысёр. – Сёння мы з гордасцю працягваем традыцыі нашых калег. Хаця ў штатным раскладзе тэатра ўсяго два чалавекі (рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Ганна Каламіец), тэатр жыве дынамічным і напружаным жыццём. У нас ёсць яшчэ 15 памочнікаў – гэта самадзейныя артысты з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №92 ад 27.11.2018 г.