Встреча с поэтом-земляком прошла в Кордонской библиотеке

Край шумілінскі Культура

Згадаў паэт сваё дзяцінства…
17 верасня ў Кардонскай сельскай бібліятэцы — мясцовым цэнтры патрыятычнага выхавання — адбылася  сустрэча моладзі з паэтам-земляком Алегам Уладзіміравічам Салтуком. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні старэйшых класаў і аматары паэзіі.
Паэт паведаў пра сваё дзяцінства, падзяліўся ўражаннямі пра першыя юнацкія пачуцці, расказаў, як пачаў пісаць, адказаў на шматлікія пытанні. Пасля Алег Салтук пазнаёміў слухачоў з творамі свайго новага зборніка “Дзве зары”.
На сустрэчы прысутнічалі і выступалі з успамінамі землякі паэта, родныя.
Паэта зацікавіла выстава, прысвечаная яго юбілею, прыемна здзівіла, наколькі клапатліва і скрупулёзна ў бібліятэцы сочаць за яго творчасцю, збіраюць матэрыялы перыядычнага друку.
Напрыканцы былі шматлікія аўтографы і невялікі канцэрт. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці выканалі любімыя песні.
А. У. Салтук зацікавіўся работай літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” і паабяцаў завітаць у госці.
М. СКУРАТАВА, намеснік дырэктара цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы.
Надрукавана ў №74 ад 27.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *