Криминал. Происшествия

Происшествия

Наркотыкі
Жыхарка Шуміліна, кватэраздымшчыца жылога памяшкання, прадаставіла жыллё сваім знаёмым, якія ўжывалі наркотыкі. За гэта супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт. 332 ч.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Арганізацыя або ўтрыманне прытонаў для ўжывання наркатычных або іншых адурманьваючых сродкаў”.
Грыбнікі
Верасень – грыбная пара. Аднак не варта забываць пра бяспеку. Асабліва пажылым людзям, якія часцей за ўсё блудзяць у лясах. Як, напрыклад, жыхар Шуміліна. Супрацоўнікі міліцыі шукалі яго ў лесе пяць дзён. Мужчына харчаваўся ягадамі, спаў на мху. Дарогу дадому, між тым, знайшоў сам.
У пачатку мінулага тыдня за грыбамі і ягадамі ў лес пайшла пенсіянерка з Обалі. Яе пакуль не знайшлі…
Кашалёк
З кватэры жыхаркі аграгарадка Светласельскі зніклі два мабільныя тэлефоны і кашалёк. Супрацоўнікі міліцыі адразу “вылічылі” злодзея, жыхара райцэнтра. Але затрымаць у той дзень яго не ўдалося, бо ён з’ехаў у Расію. Зрабілі гэта міліцыянеры праз некалькі тыдняў. Мужчына прызнаўся ў крадзяжы.
Мак
Жыхар Шуміліна захоўваў дома макавую саломку, яе знайшлі ў ягонай куртцы. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Прысваенне
Прадаўшчыца аднаго з магазінаў раёна прысвоіла выручку  – 13 мільёнаў рублёў. За ўкрадзеныя грошы пагасіла крэдыты ў некалькіх банках. Як высветлілі міліцыянеры, жанчына складала таксама несапраўдныя дакументы на пакупку тавараў у крэдыт. Супраць махляркі ўзбуджана крымінальная справа па арт. 211 ч.3 Крымінальнага кодэкса “Прысваенне або растрата”.
Парушальнік
Жыхар Обалі, які быў асуджаны за пагрозу забойства да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, парушаў умовы адбыцця пакарання. Хадзіў на работу як яму хацелася. За ўхіленне ад адбыцця пакарання супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
DVD
Жыхарка Дабеі звярнулася ў міліцыю: кватэру яе сына, які на заробках у Расіі, абрабавалі. Невядомыя злодзеі выбілі дзвярны прабой і ўкралі DVD-прайгравальнік. Вядзецца следства.
Надрукавана ў №74 ад 27.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *