Не наказаць, а предупредить – задача общественных пунктов охраны порядка

Актуалии Общество Президент

Дапамагчы, выслухаць, параіць…
На нядаўні раённы савет грамадскага пункту, які вёў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, было выклікана звыш сямідзесяці чалавек.
Першай на пасяджэнне зайшла жанчына, якой сорак гадоў. “Нідзе не працую. Не люблю працаваць. Не хачу і не буду працаваць” – такое яе жыццёвае “крэда”. Любіць і выпіць. Двойчы ў гэтым годзе міліцыя затрымлівала яе ў грамадскіх месцах нецвярозай. Трэці прывод стане апошнім перад тым, як трапіць у лячэбна-працоўны прафілакторый.
Гісторыя Сяргея – тыповая для многіх, каго выклікалі на савет. Нецвярозым яго затрымалі па вуліцы райцэнтра, атрымаў штраф. З чаго будзе яго выплачваць – невядома, бо мужчына нідзе не працуе. Працаваць не адмаўляецца, нават хоча. Але ж “шукае годную для сябе работу, на якой будуць вялікія заробкі”.
Яшчэ гісторыя. П’яным затрымалі і Анатоля, калі той ехаў на трактары ля крамы “Смак”. Былі правы, была добрая работа, а ўсё згубіў умомант. Ды і штраф заплаціў – больш за адзін мільён. Ён усё зразумеў, дарэчы, і на новую работу паспеў уладкавацца.  Сорамна было за свае паводзіны і 26-гадоваму работніку камбіната бытавога абслугоўвання. У ліпені ўкраў бутэльку гарэлкі, у жніўні нецвярозым быў затрыманы работнікамі міліцыі. Два кумпячкі кураціны занадта дарагімі сталі для былой работніцы “Вітконпрадукта”. Яе затрымалі вартаўнікі. У выніку штраф у памеры 35 базавых велічынь і звальненне…
* * *
Савет грамадскага пункту Каўлякоўскага сельсавета прайшоў у Крывым Сяле. Былі заслуханы паводзіны аматараў выпіць. Большасць з іх працуюць і працуюць нядрэнна, але да палучкі. Вось і спрабавалі члены савета дастукацца да сумлення.
Непрыемна ўразіў 41-гадовы мужчына. Ён павінен выплачваць аліменты, але доўгі час нідзе не працуе. Ён толькі праводзіць ды сустракае з работы сваю сужыцельку. А працаваць нідзе і не збіраецца, так і жыве за кошт жанчыны. Патрабаванні, пагрозы – нібы гарох аб сценку:
— Не буду я працаваць, не хачу і не буду!!!
Відаць, давядзецца звярнуцца ў пракуратуру.
* * *
Важнасць правядзення саветаў грамадскага пункту разумее дырэктар КУСГП “Мішневічы” М. Г. Цікавенка, які сам прымаў удзел у пасяджэнні. На савеце разглядаліся паводзіны не толькі тых, хто трапіў у поле зроку міліцыі, а і каго сюды накіраваў кіраўнік гаспадаркі.
“Такія саветы прыносяць вялікі плён, — расказвае Міхаіл Герасімавіч, — для многіх падобныя візіты становяцца добрым урокам, яны задумваюцца над сваімі паводзінамі…”
Алесь СЛАВІН.
Надрукавана ў №74 ад 27.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *