У лідарах – Ірына Уробушкіна

Актуалии Экономика

У лідарах – Ірына Уробушкіна

Кіраўніцтва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” лічыць, што прадпрыемству пашанцавала на такога работніка, як Ірына Уробушкіна. Яна прыйшла працаваць на ферму Паратоўка 19 гадоў таму. У той час раённая газета пісала пра Ірыну Міхайлаўну як пра сумленную працаўніцу, адну з лепшых цялятніц. Застаецца такой І. М. Уробушкіна і зараз.
Цяляты на дарошчаванні ў яе групе  самыя ўкормленыя, чыстыя і дагледжаныя. Ірына Міхайлаўна па натуры вельмі сціплы чалавек, лічыць, што так павінна быць на любой ферме і не скідвае з рахункаў работу сваіх калег Наталлі Конышавай і Аксаны Вінаградавай, якія таксама вельмі стараюцца.
Сёлета І. М. Уробушкіна заняла першае месца ў раёне сярод жывёлаводаў, якія даглядаюць цялят на дарошчванні, сярэднясутачныя прывагі ў яе групе – 700 грамаў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *