Александр Новик взял на себя ответственность за всю технику в «Мишневичах»

Актуалии Экономика

І механізатар, і механік

Калі вы запытаецеся ў любога работніка КУСП “Мішневічы”, хто ў гаспадарцы адказвае за ўсю тэхніку, пачуеце адзін і той жа адказ: “Аляксандр Новік”.
У гэтых словах і павага, і прызнанне. Тым больш, што Аляксандр Аляксандравіч ніякі не начальнік, а ўсяго толькі механізатар. Праўда,  выконвае абавязкі механіка. Ну, а заадно і загадчыка майстэрні, і інжынера. І ўжо сёння А. А. Новік дбае пра рамонт тэхнікі, пра пастаноўку яе на зімовае захоўванне.
Пры гэтым увесь светлавы дзень Аляксандр працуе на сваім МТЗ-3522 на ўздыме зябліва. Усё лета нарыхтоўваў кармы на КВК (на рахунку – больш за дзесяць тысяч тон), падчас жнівеньскага прыпару перавозіў зерне. І ў яго адзін з лепшых вынікаў сярод механізатараў раёна – у гэтым годзе перавёз больш за тысячу тон зерневых і зернебабовых.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *