Жаночая душа патрабуе рыбалкі!
Мужчынскі калектыў рыбаловаў у апошні час досыць моцна разбавілі прадстаўніцы слабага полу. Жанчыны, як аказалася, таксама любяць азарт і атрымліваюць ад рыбалкі каласальнае задавальненне.
Пра сваё захапленне Наталля Сокалава з райцэнтра можа расказваць гадзінамі. Яна сапраўдная рыбачка, якая ведае пра рыбу абсалютна ўсё: гатова лавіць яе летам і зімой, днём і ноччу, у любым месцы і пры любым надвор’і.
Стаж рыбацкі вялікі. І пачалося ўсё да банальнасці проста: бацька паехаў на рыбалку і ўзяў з сабой. Тады маленькая Наташа і злавіла сваю першую рыбку. Закінула, як успамінае, ад нуды, а потым спадабалася. Самы вялікі трафей – пяцікілаграмовы шчупак, самы маленькі – маленькія карасікі, на якіх, як правіла, і ловіць потым гэтых самых вялікіх шчупакоў.
– У любы момант гатова паехаць на рыбалку, хоць і іншых клопатаў хапае: агарод, кветкі, хатнія справы, любімая ўнучка Ірынка, – прызнаецца Наталля…
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №88 ад 13.11.2018 г.