Каханне да смерці
Узрост у грамадстве прынята асацыяваць з мудрасцю, такімі вечнымі каштоўнасцямі, як любоў, дабрыня, вера ў бога, калі хочаце. Чалавеку з вялікім жыццёвым багажом прыпісваюцца самыя станоўчыя характарыстыкі – аўтаматам, так бы мовіць, за выслугу гадоў. Не, на самой справе той, хто даўно жыве на свеце, сёе-тое ў гэтым жыцці разумее. Толькі не ў гэтым выпадку …
Гучная справа
Адкрытае выязное судовае пасяджэнне, якое прайшло ў кастрычніку ў вёсцы Мішневічы, сабрала ў будынку сельскай адміністрацыі столькі народу, што на ўсіх жадаючых проста не хапала крэслаў. Людзям хацелася стаць сведкамі судовага разбору, каб ведаць падрабязнасці гучнай справы.
Для таго, каб аднавіць падзеі тых злапамятных дзён, у суд былі выкліканы шматлікія сведкі, праведзены разнастайныя экспертызы, сабрана некалькі тамоў крымінальнай справы. Старшыня суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая, праводзячы судовае пасяджэнне па месцы “прапіскі” злачынства, у першую чаргу рабіла стаўку на прафілактычны эфект.
У залу суда пад канвоем у наручніках увайшла немаладая сівавалосая жанчына. У душы варухнулася нешта падобнае да жалю: чалавек у такім узросце вымушаны трываць падобныя жыццёвыя нягоды. Але гэта заўчаснае пачуццё вельмі хутка рассеялася і больш не заяўляла пра сябе, нават у момант абвяшчэння прысуду.
А ці было пачуццё?
Пазначыць фармат сваіх узаемаадносін з пацярпелым Аліна Васільева (усе імёны змененыя – аўт.) так і не змагла. “Можа, сяброўскія, а, можа, і любоўныя”, – падбірала словы жанчына. Але дакладна не сямейныя, бо агульнай гаспадаркі яны не вялі, у яе доме не было рэчаў і нейкіх іншых прыкмет сумеснага пражывання з мужчынам – Нестарам Уладзіміравым. “Мы проста ў госці адзін да аднаго хадзілі. То ён да мяне прыйдзе, то я да яго”, – распавядала падсудная. І так на працягу 12 гадоў.
Далей стала зразумела, што самым галоўным фактарам, які аб’ядноўваў пару, было сумеснае распіццё спіртнога, якое замацавала іх “саюз” мацней за любы штамп у пашпарце. Але падсудная ўсё ж настойвала на каханні, чым моцна кампраметавала гэта высакароднае пачуццё.
Па словах А. Васільевай, пацярпелы пастаянна яе раўнаваў “да ўсіх мужчын” і на гэтай падставе рэгулярна пускаў у ход кулакі. Як такое цярпець, скажаце вы, але яна цярпела, зноў і зноў адкрываючы дзверы і ўпускаючы ў дом свайго крыўдзіцеля. Чаму, спытаеце вы. Таму што кахала. Ні даць ні ўзяць.
Хацела прыстрашыць
У дзень, калі было здзейснена злачынства, Н. Уладзіміраў, як звычайна, прыйшоў да “сяброўкі”…
Наталля СЯРГЕЕВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №84 ад 30.10.2018 г.