Нараджэнне дзіцяці для кожнай сям’і – шчаслівая падзея. А вось Сямёну Глазунову і Мацвею Мамойку пашчасціла нарадзіцца 21 верасня, у Міжнародны дзень міру.
“Па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН вось ужо каторы год праводзіцца дабрачынная акцыя “Дзіця міру”, – расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Людміла Шаўцова. – У Міжнародны дзень міру, 21 верасня, у вобласці сёлета нарадзілася 30 немаўлят. Вельмі сімвалічна, што ў гэты дзень у нашым раёне з’явіліся на свет менавіта хлопчыкі – будучыя абаронцы радзімы, спакойнага і мірнага жыцця”.
У сем’і з дабрачыннай акцыяй “Дзіця міру” днямі завіталі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Людміла Шаўцова і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Таццяна Русакова…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №83 ад 26.10.2018 г.