Разбіраюцца ў фінансах
Прадэманстраваць свае веды ў фінансах змаглі старшакласнікі школ раёна на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, якая прайшла ў мінулую пятніцу на базе Шумілінскай СШ №2.
Васямнаццаць вучняў 9–11 класаў выказалі жаданне прыняць удзел у алімпіядзе і адказалі на пытанні ў выглядзе тэстаў па асабістых фінансах, наяўных грошах, зберажэннях, лічбавым банкінгу, дзейнасці цэнтральнага банка, страхаванні, падатках і інвестыцыях. Акрамя таго, у заданні ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў. Усяго трыццаць пытанняў прапанавалі арганізатары конкурсу плюс творчае заданне – патлумачыць, як пры планаванні асабістага бюджэту можна прымяніць прыказку “Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой”. Удзельнікам алімпіяды трэба было, напрыклад, падлічыць сумы на дэпазітах, адказаць, што такое грэйс-перыяд у крэдытаванні і ўказаць функцыі Нацбанка…
Алена КАРПУШЭНКА.
Поўнасцю чытаць матэрыял у №82 ад 23.10.2018 г.