Каб беларускі лес і далей радаваў нас сваёй прыгажосцю і гармоніяй, у ім неабходна захоўваць чысціню. У адказе за гэта кожны з нас паасобку і ўсе разам. 20 кастрычніка ў кожнага жыхара Беларусі будзе цудоўная магчымасць прадэманстраваць сваю любоў да малой радзімы, клопат пра прыроду і жаданне жыць у чысціні – прыняць удзел у добраахвотнай акцыі “Чысты лес”.
Нагадаем, што стаць удзельнікам добраахвотнай акцыі “Чысты лес” можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва ці лясгас і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.
Далучайцеся сем’ямі – і пакажыце дзецям, што такое шанаваць сваю спадчыну!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №81 ад 19.10.2018 г.