У канцы мінулага тыдня ў аграгарадку Слабада ля возера Глыбец была пасаджана алея ў гонар 100-годдзя УЛКСМ.
Ініцыятарам гэтай дабрачыннай акцыі выступіла кіраўніцтва і прафсаюзная арганізацыя КУСГП “Сіроцінскі”. Добрую справу падхапілі работнікі сельгаспрадпрыемства, былыя камсамольцы аддзялення Слабада УП ЖКГ, мясцовай школы, цэха па вырошчванні куранят “Вітконпрадукта”, многія вяскоўцы. Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Пусянковай мы таксама прынялі ўдзел у пасадцы дрэў.
Вяскоўцы дружна завіхаліся на месцы будучай алеі: адны нацягвалі шпагат, каб рады атрымаліся роўнымі, другія капалі ямкі і саджалі бярозкі, клёны і рабінкі. А піянеры Слабадской школы Максім Ткачоў і Мікіта Кажамякін, якія хутка будуць уступаць у ГА БРСМ, прыйшлі на дапамогу з вёдрамі. Яны насілі з возера ваду і палівалі саджанцы…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №81 ад 19.10.2018 г.