8 кастрычніка намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка правяла чарговае пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні занятасці.
На пасяджэнне былі запрошаны грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку як беспрацоўныя. Пасля размовы з грамадзянамі і кіраўнікамі некаторых арганізацый раёна работа знайшлася для аднаго беспрацоўнага. Другому кандыдату было прапанавана прайсці дадатковае медыцынскае абследаванне з мэтай удакладнення абмежаванняў па працы.
Да ведама членаў камісіі была даведзена інфармацыя пра тое, што ўсе тры беспрацоўныя, якія былі на папярэднім пасяджэнні, уладкаваныя на працу. Таксама была даведзена інфармацыя аб стварэнні базы даных асоб, не занятых у эканоміцы, і аб парадку работы па ўдакладненні гэтай базы рознымі службамі. У нашым раёне ў гэтыя спісы трапіла каля дзвюх тысяч чалавек. “Неабходна дакладна вызначыць сітуацыю па кожным чалавеку, што занесены ў базу, і пры неабходнасці ўнесці ўдакладненні, каб выключыць магчымыя недапрацоўкі і памылкі”, – падкрэсліла Святлана Цімашэнка.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2018 г.