Паважаныя чыгуначнікі Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!
Чыгуначныя магістралі моцна звязваюць у адно гарады і краіны, забяспечваюць рух грузаў, перавозку пасажыраў, фарміруючы ўстойлівыя гаспадарчыя сувязі паміж рэгіёнамі і дзяржавамі. Дакладную і бесперабойную работу гэтай складанай сістэмы падтрымліваюць і чыгуначнікі Шумілінскага раёна.
Стварэнне камфортных і бяспечных умоў для пасажыраў, прафесіяналізм і надзейнасць — асноўныя прынцыпы работы вашага калектыву. Штодзённа вам давяраюць свае жыцці сотні людзей. Вы заўсёды апраўдваеце давер, адказна выконваючы сваю работу.
У прафесійнае свята прыміце словы шчырай удзячнасці за добрасумленную працу. Жадаем здароўя, дабрабыту, удачы і шчасця вам, вашым родным і блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Опубликовано в №58 от 30.07.2010