У аўторак з рабочым візітам наш раён наведаў Аляксандр Капшуль, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №38, генеральны дырэктар РДУП “Беларуснафта-Віцебск-аблнафтапрадукт”.
Аляксандр Георгіевіч правёў у будынку Дома Саветаў “прамую лінію” і прыём грамадзян, пасля чаго разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай адправіўся ў Обаль на сустрэчу з калектывам школы.
Гаворка ішла пра будні дэпутата і клопаты кіраўніка, пра сістэму адукацыі, рамонт школы, развіццё пасёлка Обаль, многія іншыя жыццёвыя пытанні. Трэба адзначыць, што Аляксандр Георгіевіч не першы раз сустракаецца з жыхарамі Обалі, таму ў курсе асноўных праблем, якія іх непакояць. У тым ліку валодае і інфармацыяй, калі ж урэшце запрацуе новая станцыя абезжалезвання, якая нядаўна была ўведзена ў строй, але па прычыне няякаснай работы будаўнікоў вельмі хутка выйшла са строю. Зараз на станцыі выпраўляюцца хібы, і ў самы бліжэйшыя дні яна зноў запрацуе, паведаміў А. Капшуль.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №73 ад21.09.2018 г.