В канун Дня работников леса интервью «Герой працы» даёт Александр Лабынцев

Актуалии Экология Экономика

З сур’ёзнымі мэтамі і амбіцыямі
Агульная плошча ляснога фонду Шумілінскага лясгаса складае 78,6 тыс. га, у тым ліку пакрытая лесам – 67 тыс. га. У склад лясгаса ўваходзяць 6 лясніцтваў, 21 майстарскі ўчастак, 69 абходаў і лесанарыхтоўчы пункт “Шумілінскі”. Агульная колькасць работнікаў складае 245 чалавек.
На тэрыторыі лясгаса размешчаны ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння “Казьянскі” плошчай 29510 га і гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Сосна” плошчай 29 га.
У гэтыя выхадныя прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія стаяць
на варце аховы і памнажэння ляснога багацця нашай краіны, – работнікі лесу.
А яшчэ лесаводы Шуміліншчыны святкуюць дваццаць год з дня стварэння лясгаса. Так што нагода сустрэцца і высветліць, чым жывуць і як працуюць нашы лесаводы, ёсць. Напярэдадні двайнога свята мы пагутарылі з дырэктарам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Шумілінскі лясгас” Аляксандрам Лабынцавым.
– Аляксандр Сяргеевіч, асабіста вы ў які раз адзначаеце прафесійнае свята?
– У дзявяты. Калі не лічыць вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Да таго, як трапіў у Шуміліна, сем год працаваў у Бярэзінскім лясгасе ляснічым.
– А як вы трапілі ў лясную галіну?
– Пасля заканчэння школы ў мяне спачатку былі ваганні наконт таго, што выбраць: хімічную вытворчасць ці лясную гаспадарку. Перамагло апошняе. У свой час дзед і бацька былі звязаны з лесам. Так што, відаць, і гэтая акалічнасць паўплывала на мой выбар.
– На двары восень. Практычна на зыходзе вытворчы год. І ўжо можна падводзіць вынікі работы. Яны хутчэй радуюць ці засмучаюць?
– Мяркуйце самі. Па выніках 8 месяцаў назіраецца рост асноўных паказчыкаў, якія ўплываюць на фінансавы дабрабыт прадпрыемства. Так, па лесанарыхтоўках рост складае 130% да ўзроўню мінулага года, па вывазцы і рэалізацыі драўніны – таксама ў межах 130%, не дапускаем павелічэння рэшткаў лесапрадукцыі на складах. Па выручцы ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг дадалі 110% да плана, 150% да мінулагодняга ўзроўню.
Гэты год даволі складаны для лесагаспадарчай галіны…
Гутарыла Алена КАРПУШЭНКА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №71 ад 14.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *