В 95 населённых пунктах Шумилинского района люди получают социальную помощь на дому

Актуалии Общество

Фотография из открытых источников носит иллюстрационный характер

Дапамагчы. Падтрымаць. Дома

Ніхто не аспрэчыць той факт, што сёння немалаважную ролю ў вырашэнні праблем сталых людзей, павышэнні якасці і ўзроўню іх жыцця адыгрывае дзеючая сістэма дзяржаўнага сацыяльнага абслугоўвання на даму, галоўная мэта якой – прадаўжэнне актыўнага даўгалецця пажылых у звыклым для іх асяроддзі. Сацыяльнае абслугоўванне такіх грамадзян і інвалідаў на даму ў нашым раёне аказвае дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Сёння ў іх на ўліку стаіць крыху больш за 500 адзінокіх і адзінокапражываючых непрацаздольных грамадзян. Аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму ахоплена 95 населеных пунктаў, з іх 69 – аддаленых і маланаселеных. На абслугоўванні тут знаходзіцца 198 чалавек.
– Хочацца зазначыць, што паслугі сацыяльнага абслугоўвання на даму прадастаўляюцца непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 год і старэй, якія дасягнулі агульнавызначанага пенсійнага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, – кажа загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Святлана Быкава. – Разлічваць на такую дапамогу могуць і інваліды 1 ці 2 груп, якія маюць патрэбу ў пабочнай дапамозе…
Алена КАРПУШЭНКА.
Цалкам матэрыял можна пачытаць ў №70 ад 11.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *