У святкаванні Дня горада, які Вялікія Лукі адзначалі напрыканцы жніўня, самы чынны ўдзел прыняла дэлегацыя Шумілінскага раёна (Шумілінскі і Вялікалуцкі раёны – пабрацімы). Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая ад імя беларускай дэлегацыі павін-шавала жыхароў і гасцей горада са святам, пажадала працвітання і выказала спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.
Адной з цэнтральных падзей свята стаў Міжнародны фестываль-конкурс калектываў мажарэтак і барабаншчыц на Кубак Горада воінскай славы Вялікія Лукі. Запрашэнне на фестываль атрымаў і ансамбль барабаншчыц “Экспрэсія” Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў на чале з мастацкім кіраўніком Кацярынай Сяргееўнай Кузьміной.
Трэба адзначыць, што сёлета ў прэстыжным фестывалі прынялі ўдзел каля 300 чалавек з Расіі, Беларусі і Эстоніі. Нашым барабаншчыцам давялося вытрымаць сур’ёзную канкурэнцыю, спаборнічаць з народнымі і ўзорнымі калектывамі…
Аліна ПЯТРОВА.
Цалкам матэрыял можна пачытаць ў №70 ад 11.09.2018 г.