Школьники будут ездить бесплатно в общественном транспорте

Новости Образование

Для школьнікаў – бясплатны праезд

З 1 верасня па 30 чэрвеня навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, а таксама спецыяльнай адукацыі (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) Віцебскай вобласці змогуць ездзіць у грамадскім транспарце, які ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, бясплатна.
Бясплатны праезд гарантаваны не толькі ад месца жыхарства да школы і назад, як было раней, але і пры наведванні факультатыўных заняткаў, музычных і іншых гурткоў, спартыўных секцый.

У галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама патлумачылі, што ўсе вучні могуць атрымаць ва ўстановах адукацыі тыповыя даведкі з фатаграфіяй. Для бясплатнага праезду іх трэба паказаць кандуктару, прычым час праезду дзіця (напрыклад, вечар) значэння не мае. Рашэнне аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў было прынята на сесіі абласнога Савета дэпутатаў.
Гэтая льгота тычыцца і шумілінскіх школьнікаў, якія змогуць ездзіць на гарадскім аўтобусе. Намеснік дырэктара па перавозках ААТ “Віцебскаблаўтатранс” філіяла аўтобуснага парка № 2 г. Полацка Мікалай Лапатка расказаў: “Школьнікі маюць права праехаць бясплатна на гарадскім аўтобусе ў любы дзень тыдня і ў любы час, бо гурткі, секцыі ці заняткі па інтарэсах праводзяцца не толькі ў рабочыя дні, але і ў выхадныя. Для бясплатнага праезду даведку са школы дзеці абавязаны прад’яўляць вадзіцелю, як толькі ўваходзяць у аўтобус. Хочацца звярнуцца да бацькоў: прасачыце, каб даведка, выдадзеная са школы, была ў прыдатным стане, купіце для захоўвання дакумента, даючага права на бясплатны праезд, пластыкавы файл”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №67 ад 31.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *